Мінфін зноў выпусціў звышдоўгія аблігацыі

14 ліпеня Мінфін размясціў аблігацыі на 199 млн рублёў з тэрмінам абарачэння 2969 дзён пад стаўку рэфінансавання НБРБ. Дата пагашэння каштоўных папер-30 жніўня 2030 года.

18.07.2022 / 12:01

Нагадаем, раней Мінфін выпускаў аблігацыі на 700 млн рублёў з тэрмінам абарачэння 3583 дзён пад 5% гадавых. Дата пагашэння каштоўных папер — 27 красавіка 2032 года.

Таксама ў красавіку Мінфін размясціў дзяржаблігацыі з сярэднім перыядам абарачэння ў 3652 дні. Сярэдняя даходнасць папер была ўстаноўленая на ўзроўні 5% гадавых.

Красавіцкія аблігацыі намінаваныя ў беларускіх рублях, сукупны аб'ём размяшчэння склаў 1,418 млрд рублёў.

Nashaniva.com