ГУБАЗіК і АМАП праводзяць аблаву ў Мазыры

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра тое, што «супрацоўнікі ГУБАЗіК сумесна з байцамі АМАП працягваюць ачыстку Мазыра ад экстрэмістаў, нацыстаў, каляфутбольных фанатаў і іншых малапрыемных элементаў», паведамляе «Вясна».

19.07.2022 / 18:14

Вядома, што сярод затрыманых 17-гадовы Даніла Даніленка, Дзяніс Кажэўнікаў, Аліна Чопік і яшчэ адзін хлопец. У «пакаянных відэа» яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

Nashaniva.com