За паўгода ў Беларусі пабудавалі амаль 22 тысячы кватэр, траціна з іх — на вёсцы

Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў студзені-чэрвені 2022 года пабудавалі ў Беларусі 21,9 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1913,8 тыс. кв. м жылля, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

19.07.2022 / 22:02

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 854,6 тыс. кв. м, або 44,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 664,5 тыс. кв. м. Для шматдзетных сем’яў уведзена 403,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 580,7 тыс. кв. м жылля, або 30,3% ад агульнага ўводу па Беларусі.

За 2021 год у Беларусі было пабудавана 52,4 тысяч новых кватэр, а ўсяго ўведзена ў эксплуатацыю 4387,3 тысяч кв. м агульнай плошчы жылля. У 2020 годзе гэтыя паказчыкі складалі 49 тыс. новых кватэр і 4156 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

Nashaniva.com