Гаагскі трыбунал па ваенных злачынствах Расіі адкрыецца да канца года

Міжнародны крымінальны суд мае намер прыступіць да разгляду першай справы аб ваенных злачынствах Расіі ва Украіне ўжо гэтай зімой. Як адзначылі крыніцы агенцтва Bloomberg, канчатковая дата яшчэ не ўстаноўленая, а працэс можа зацягнуцца, паколькі для падрыхтоўкі справы патрабуецца час.

21.07.2022 / 08:15

Суд пачаў расследаванне магчымых ваенных злачынстваў ва Украіне 2 сакавіка пасля звароту 39 дзяржаў. Пракурор Карым Хан заявіў, што прыступіў да збору доказаў генацыду і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Для збору доказаў ваенных злачынстваў была створана сумесная следчая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі некалькіх еўрапейскіх судовых органаў, у тым ліку пракуратуры МУС і Еўраюста.

Цяпер МУС і Украіна вядуць перамовы аб перадачы Кіевам у Гаагу як мінімум аднаго расійскага чыноўніка, які патрапіў ва ўкраінскі палон. Са слоў суразмоўцаў Bloomberg, ён можа захацець даць паказанні супраць расійскіх камандзіраў.

Nashaniva.com