У Беларусі з’явяцца трацейскія суды

Адпаведны закон з’явіцца ў бліжэйшы час.

17.09.2009 / 13:51

Адпаведны закон з’явіцца ў бліжэйшы час.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі Віктар Камянкоў. Як перадае БелТА, ужо вядзецца падрыхтоўка да адкрыцця такога суда пры Беларускім саюзе юрыстаў. Пакуль у Беларусі існуе толькі адна падобная структура – пры Гандлёва-прамысловай палаце.

Трацейскі суд (арбітраж) – гэта недзяржаўны орган, які ажыццяўляе юрысдыкцыйную дзейнасць ў частцы разгляду грамадзянскіх і гаспадарчых спрэчак, на аснове законаў шляхам прымянення метадаў арбітравання. Практыка разгляду спрэчак трацейскімі судамі прымяняецца ў многіх заходніх краінах. У ЗША, напрыклад, каля 60% камерцыйных спрэчак разглядаюцца трацейскімі судамі. Да станоўчых момантаў дзейнасці гэтых судоў адносяцца канфідэнцыйнасць, аператыўнасць, меншыя матэрыяльныя выдаткі ў параўнанні з рашэннем спрэчак ў дзяржаўным судзе, а таксама неадкладнае ўступленне рашэння ў сілу.

ВЖ