Bloomberg: У верасні Расія плануе анексію пятай часткі Украіны

Крэмль рыхтуецца правесці рэферэндум аб далучэнні захопленых тэрыторый у сярэдзіне верасня. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

21.07.2022 / 14:33

Фота: AP

Галасаванне, паводле звестак выдання, павінна прайсці ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях. Яго падрыхтоўкай зоймецца першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргей Кірыенка.

Нараўне з ужо акупаванымі тэрыторыямі далучэнню будуць падлягаць і вобласці, якія расійскае войска зойме за час, які застаўся да верасня.

Калі ў Расіі атрымаецца анексія ўсіх непадкантрольных Кіеву тэрыторый, Украіна страціць прыкладна пятую частку сваёй тэрыторыі, а таксама наземнае злучэнне з Крымам і ключавыя для ўкраінскага экспарту транспартныя маршруты у Чорным моры.

Nashaniva.com