Памёр легендарны нямецкі футбаліст Уве Зеелер

Экс-нападаючы зборнай ФРГ памёр на 86-м годзе жыцця. Па інфармацыі выдання Bild, у былога спартсмена ў апошні час былі праблемы са здароўем.

21.07.2022 / 21:59

Уве Зеелер на працягу ўсёй кар'еры выступаў за клуб «Гамбург». Ён дагэтуль рэкардсмен па галах за каманду — 523. У складзе «Гамбурга» ён станавіўся чэмпіёнам ФРГ і ўладальнікам Кубка краіны, даходзіў да фінала Кубка кубкаў.

У складзе зборнай ФРГ Зеелер выступаў з 1954 па 1970 год. Згуляў за нацыянальную каманду ў 72 матчах, у якіх забіў 43 галы. Са зборнай нападаючы выйграў сярэбраны медаль чэмпіянату свету 1966 года, а ў 1970-м здабыў бронзу.

Зеелер быў адным з чатырох футбалістаў, якія забівалі галы на чатырох чэмпіянатах свету. Такое дасягненне, акрамя яго, ёсць толькі у актыве бразільца Пеле, партугальца Крышціяну Раналду і немца Міраслава Клозэ.

Nashaniva.com