ГУБАЗіК стаў затрымліваць людзей, якія пісалі каментарыі пра загінулага баранавіцкага міліцыянта

Ужо з'явіліся «пакаянныя відэа» з пяццю мужчынамі, якіх вінавацяць у абразе Аляксея Гецьмана, паведамляе «Белсат».

22.07.2022 / 14:56

Аляксей Гецьман (у цэнтры)

Пра смерць падпалкоўніка Аляксея Гецьмана — начальнiка адзела аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Баранавіцкага ГАУС стала вядома на пачатку тыдня. Ëн зламаў шыю, скочыўшы ў ваду, ляжаў паралізаваны і ў выніку памёр.

Загінуў адзін з начальнікаў міліцыі Баранавіч, актыўны ўдзельнік рэпрэсій: зламаў шыю

Nashaniva.com