Баранавіцкі лекар Аляксандр Трафімаў выйшаў на волю

19 ліпеня Трафімава затрымалі пасля таго, як ён па выкліку з'явіўся ў міліцыю. Але праз трое сутак яго адпусцілі, пра што ён сам напісаў у інстаграме.

22.07.2022 / 22:52

Мясцовае выданне Intex Press пісала, што раней Трафімаў быў намеснікам начальніка Баранавіцкай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, а апошні часам працаваў у гарадской паліклініцы №4.

У лекара больш за 6 тысяч падпісчыкаў у Instagram, на сваёй старонцы ён апавядае гісторыі з прафесійнай практыкі.

Nashaniva.com