«Літоўская чыгунка» аднавіла транзіт часткі грузаў у Калінінград

Кампанія грузаперавозак LTG Cargo ў пятніцу аднавіла спынены з сярэдзіны чэрвеня транзіт падсанкцыйных тавараў паміж Расіяй і Калінінградам, як прадугледжвае апублікаваныя Еўракамісіяй (ЕК) кіраўніцтва. 

23.07.2022 / 09:11

Аб'ём грузаперавозак павінен будзе адпавядаць сярэдняму аб'ёму перавозак грузаў па чыгунцы за тры гады — са студзеня 2019 года па канец снежня 2021 года.

Сярэднія значэнні будуць разлічаны для кожнага кода тавару асобна, і заяўкі будуць адхіляцца, калі іх аб'ём дасягне сярэднегадавых значэнняў. Перавозка прадметаў раскошы транзітам не будзе адноўлена да асобнага тлумачэннz, адзначае «Літоўская чыгунка».

Тавары, якія раней перавозіліся грузавымі аўтамабілямі, не будуць улічвацца пры разліку сярэдняга паказчыка перавозак.

Nashaniva.com