Беларусы скардзяцца на праблемы з замовамі на Aliexpress

абноўлена

Пачынаючы з другой паловы мінулага тыдня паступаюць скаргі ад карыстальнікаў Aliexpress: пляцоўка, магчыма, спыніла адпраўку тавараў у Беларусь. Яшчэ на выхадных пакупкі можна было аформіць, заказаўшы дастаўку ў нашу краіну, аднак такая магчымасць паступова знікала — верагодна, па меры абнаўлення сервераў сэрвісу, паведамляе Onliner.by.

25.07.2022 / 11:54

У цяперашні час карыстальнікі, якія спрабуюць дадаць тавар у кошык, выбраўшы Беларусь у якасці краіны дастаўкі, бачаць паведамленне пра немагчымасць выканаць заказ: «Тавар не можа быць дастаўлены ў Belarus».

У той жа час, калі ігнараваць надпіс, працэс замовы і аплаты праходзіць. Пакуль, праўда, незразумела, ці будзе адпраўлены і дастаўлены тавар.

Ніякіх афіцыйных заяваў з боку Aliexpress з гэтай нагоды да цяперашняга моманту зроблена не было.

Абноўлена. Прэс-служба Aliexpress пракаментавала сітуацыію:

«Дастаўка заказаў у Беларусь ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме і ў стандартныя тэрміны. Некаторыя карыстальнікі маглі сутыкнуцца з няправільным адлюстраваннем статусу дастаўкі ў рэгіён, цяпер гэта ўжо выпраўлена.»

Nashaniva.com