Бацька распаўсюджваў наркотыкі, маці — порна. У Гомелі пару пазбавілі бацькоўскіх правоў
З заявай аб пазбаўленні жыхароў Гомеля бацькоўскіх правоў на двух малалетніх дзяцей у суд раёна звярнулася пракуратура горада, пішуць «Гомельскія ведамасці».
25.07.2022 / 22:35
Сямейная пара вяла ненармальны лад жыцця: на маці сямейства была заведзеная крымінальная справа па факце вырабу і распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў з непаўналетнімі.
Бацька з 2020 года знаходзіцца ў турме: ён быў асуджаны на 6 гадоў за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля задаволіў іскавыя патрабаванні пракурора горада і пазбавіў пару бацькоўскіх правоў.