Зяленскі: Украіна цягам 3—6 тыдняў павінна вярнуць захопленыя Расіяй тэрыторыі

Пра гэта выданню Politico паведаміў кіраўнік камітэта Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па ўзброеных сілах Адам Сміт са спасылкай на прэзідэнта Украіны.

26.07.2022 / 19:55

Паводле Сміта, Зяленскі сказаў:

«Гэты перыяд вырашальны, паколькі з набліжэннем зімы больш нізкія тэмпературы і суровыя ўмовы замарудзяць баявыя дзеянні, што выгадна для РФ. Таму Украіна заклікае ЗША аказаць тэрміновую дапамогу ў найбліжэйшыя тыдні».

Nashaniva.com