Былы тэлевядоўца Свідуновіч, асуджаны па «справе карагодаў», выйшаў на волю

Учора, 25 ліпеня, палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, паведамляе «Вясна».

26.07.2022 / 20:34

Былога вядучага праграмы «Ранішні эспрэса» на «Беларусь-4» (ТРК «Брэст») Канстанціна Свідуновіча 30 жніўня 2021 года асудзілі па «справе карагодаў». Суддзя Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Куроўскі прысудзіў Свідуновічу паўтара года «хіміі».

З 11 снежня 2021 года тэрмін Канстанцін адбываў у шклоўскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 49. 

Nashaniva.com