БДУ падняў плату за навучанне. На юрфаку і міжнародным праве яна складзе 5 тысяч рублёў

Цэны на навучанне паднялі ў БДУ. Новыя расцэнкі прыводзяцца на сайце ВНУ.

27.07.2022 / 12:58

Найдаражэй будзе каштаваць навучанне на юрыдычным факультэце і спецыяльнасці «міжнароднае права» факультэта міжнародных адносін — 5061 рубель за год. На астатніх спецыяльнасцях факультэта міжнародных адносін — 4960 рублёў.

3622 рублі будзе каштаваць навучанне на мехмаце, гістфаку, факультэце філасофіі і спецыяльных навук, фізфаку, хімфаку, спецыяльнасці «радыёфізіка» і «фізічная электроніка» факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій. Біяфак будзе каштаваць 4406 рублёў.

А вось «беларуская філалогія», «руская філалогія» і «сацыяльная работа» — самыя танныя: 3190 рублёў.

Раней плату на навучанне паднялі БДУІР, МДЛУ і БДЭУ.

Nashaniva.com