У Віцебску шукаюць мужчыну, што ўдарыў дзяўчыну на запраўцы. Яна ў цяжкім стане

Інцыдэнт адбыўся ў Віцебску каля дзвюх гадзін ночы 24 ліпеня. Напад на 25-гадовую дзяўчыну адбыўся ў раёне АЗС на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Невядомы нанёс удар неўстаноўленым прадметам.

27.07.2022 / 16:59

У выніку з сур'ёзнымі траўмамі дзяўчына дастаўленая ў бальніцу. Распачатая крымінальная справа па абвінавачванні ў замаху на забойства.

Міліцыі ўдалося высветліць, што мужчына быў апрануты ў чорную майку з кароткім усечаным рукавом (тыпу рэглан), спартыўныя штаны, красоўкі чорнага колеру з падэшвай белага колеру і чорнымі ўстаўкамі. Пры сабе меў сумку чорнага колеру.

Таксама міліцыя Віцебска паведамляе, што ў сацыяльных сетках і месенджарах распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што ў горадзе дзейнічае мужчына, які ўжо тройчы нападаў на людзей. Гэтая інфармацыя з'яўляецца ілжывай, у Віцебску не зафіксаваныя шматлікія напады, піша Onliner.by.

Nashaniva.com