Падатковая дашле адзінае паведамленне пра ўсе маёмасныя зборы

У 2022 годзе беларускія падаткаплатнікі атрымаюць адзінае апавяшчэнне аб выплаце трох відаў збораў — на нерухомасць, зямельнага і транспартнага. Адзінае паведамленне будзе дастаўленае да 1 верасня, расказалі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

28.07.2022 / 16:25

Начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Андрэй Кавалеўскі патлумачыў таксама, што падаткі за 2022 год у поўным аб'ёме будуць выплачвацца ў лістападзе 2023 года.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у сувязі з тым, што год пераходны, прадугледжаная выплата авансавага плацяжу — 50% ад сумы гадавога падатку. У 2023 годзе трэба будзе зрабіць даплату з улікам адчужэння маёмасці альбо новых набыткаў. Сума авансавага плацяжу будзе ўлічаная.

Nashaniva.com