Рыбак патануў у возеры ў Гомельскім раёне

Няшчасны выпадак адбыўся 27 ліпеня. Днём за 5 м ад берага ў возеры Вузкае, недалёка ад садовага таварыства «Матор», было знойдзена цела 58-гадовага рыбака. На беразе застаўся спінінг, паведамляе мясцовае Таварыства выратавання на водах.

28.07.2022 / 22:49

Паводле папярэдняй версіі, мужчына палез у ваду, каб вызваліць снасці, якія зачапіліся. Аднак выбрацца назад на бераг ён не змог.

Праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны здарэння.

Nashaniva.com