Аляксандр Фядута часткова прызнаў віну на судзе па «справе аб дзяржперавароце»

Падчас сённяшняга суда па «справе аб дзяржаўным перавароце» Аляксандр Фядута прызнаў сваю віну пасля абвяшчэння абвінавачвання, перадае БелТА.

29.07.2022 / 17:00

Справу ў дачыненні да Аляксандра Фядуты, Юрыя Зянковіча, Рыгора Кастусёва, Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука пачалі разглядаць сёння ў Мінскім абласным судзе. Як паведамляюць праваабаронцы, да абеду ў судзе зачытвалі абвінавачванне Юрыю Зянковічу. Пасля абеду — Аляксандру Фядуту.

Апошні прызнаў віну, аднак не пагадзіўся з агучанымі ў абвінавачванні матывамі.

Сёння справу спачатку пачалі разглядаць у закрытым рэжыме, аднак пазней пасяджэнне зрабілі адкрытым. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з вясны мінулага года.

Чытайце таксама:

Фядута худы, Кастусёў моцна хворы, а Зянковіч змрочны. З'явіліся першыя відэа і фота з суда

Nashaniva.com