У Фаніпалі з'явіліся муралы з чырванакніжнымі птушкамі і жывёламі

Усяго будзе 28 муралаў, паведамляе Dzr.by. 

30.07.2022 / 16:27

Размяшчэнне муралаў таксама паказана на інтэрактыўнай карце, якую са з'яўленнем новых малюнкаў у рэгіёне абяцаюць абнаўляць.

Паводле інфармацыі Мінпрыроды, пілотны для Беларусі праект рэалізуецца Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Дзяржынскім райвыканкамам у рамках мерапрыемстваў дзяржпраграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021-2025 гады».

Nashaniva.com