Начальнік аддзела кадастравага агенцтва асуджаны на 6 з паловай гадоў за зліў звестак сілавікоў

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд былому начальніку аддзела РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», палітзняволенаму Сяргею Петрушэнку. Яго абвінавацілі ў дзеяннях па «спрыянні сацыяльнай варожасці». Справу разглядала судовая калегія пад старшынством суддзі Дзіны Кучук, піша «Вясна».

04.08.2022 / 16:21

Палітвязень быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў межах крымінальнай справы аб размяшчэнні ў тэлеграм-канале асабістых звестак супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.

Суд прызначыў Петрушэнку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў і 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Nashaniva.com