Украінская разведка: Расія да канца жніўня плануе вывезці з Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў

Упраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сілаў Украіны паведаміла, што Расія пачала вывозіць з Беларусі боепрыпасы ў 1061-ы Цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўднёвай вайсковай акругі. «Агулам да канца жніўня запланавана вывезці 12 тысяч тон боепрыпасаў», — адзначаецца ў паведамленні.

04.08.2022 / 21:04

Здымак ілюстрацыйны. Фота: УНІАН

Паводле Упраўленьня стратэгічных камунікацый, гэта можа сведчыць аб праблемах, якія мае Расія са своечасовай пастаўкай патрэбнай колькасці боепрыпасаў у зону баявых дзеянняў.

«Гэта яшчэ адна нагода сумнявацца ва ўварванні ва Украіну беларускай арміі, якая ў цяперашніх умовах ператварылася яшчэ і ў рэсурсную базу для падмацавання Расіі», — адзначылі ва Узброеных сілах Украіны.

Адначасова гэта лічаць і негатыўным момантам, які сведчыць пра тое, што дэфіцыту боепрыпасаў у расійскай арміі няма, а ёсць толькі праблемы з дастаўкай іх перадавым падраздзяленням.

Nashaniva.com