Азаронак пазваніў Ціханоўскай ВІДЭА

Да асабістай размовы са Святланай Ціханоўскай і камандай далучыўся прапагандыст Рыгор Азаронак. Офіс перадаў незалежным медыя поўны запіс відэа, каб выключыць магчымасць маніпуляцыі.

05.08.2022 / 14:51

«Мы ніколі не запісваем размовы з беларусамі, аднак у выпадку з Рыгорам мы папярэдзілі яго пра тое, што запіс вядзецца ў мэтах бяспекі. Бо мы чакалі, што гэтую размову выкарыстае рэжымнае тэлебачанне, і Рыгор ужо анансаваў у сябе ў канале выхад матэрыялу аб званку», — заявілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Азаронак распытваў пра разлад у апазіцыі і грошы, абвінавачваў Ціханоўскую ў тым, што ў Беларусі шмат палітвязняў.

А ў канцы званка сказаў: «Святлана, вас цяпер выкарыстоўваюць — вяртайцеся. Пры раскаянні вы можаце зноў займець свой лёс у Беларусі. А інакш вас тут ніколі не будзе».

Nashaniva.com