Яшчэ чатырох мінскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, з іх адзін цяпер за кратамі

4 жніўня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Па як выніках некалькі адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, паведамляе Мінюст.

05.08.2022 / 23:08

Віталь Брагінец

Па выніках атэстацыі камісія прыняла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзій Ларысы Атаманчук, Віталя Брагінца і Ілоны Залуцкай, бо іх выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за «здзяйсненне правіны, несумяшчальных са званнем адваката». Адвакат Сяргей Афонскі пазбаўляецца ліцэнзіі з-за «немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі». У дачыненні да адвакаткі Маі Аляксандравай прынята рашэнне аб няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў.

Аднаго з пазбаўленых ліцэнзіі адвакатаў, Віталя Брагінца затрымалі 23 мая, а 25-га яму прысудзілі 15 сутак паводле артыкула КаАП аб непадпарадкаванні супрацоўнікамі міліцыі. Пасля гэтага ён так і не выйшаў на волю. 

Nashaniva.com