У акупаваным Данецку гарыць склад у цэнтры горада

Пра пажар па Гаражнай вуліцы, 41, які ўзнік меркавана ў выніку ўкраінскай атакі, паведамілі мясцовыя телеграм-каналы. 

07.08.2022 / 22:26

Украінскія СМІ паведамляюць пра чарговае паспяховае траплянне ў «склад боепрыпасаў», але пакуль што дакладнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Мясцовыя акупацыйныя ўлады паведамляюць пакуль пра двух загінулых і пашкоджаннях жылых дамоў.

Nashaniva.com