Каляндар дачніка: пра што варта не забыцца ў агародзе ў жніўні

Жнівень у агародзе — месяц прыемных выпрабаванняў. Ураджай гародніны і садавіны парадуе дачнікаў не менш, чым квітнеючыя клумбы. Але варта праверыць, ці не забыліся вы нешта зрабіць, піша Onet.pl.

11.08.2022 / 19:25

Ёсць самыя звычайныя жнівеньскія працы: паліў, праполка, уборка ўраджаю, догляд за газонамі ці пасадкі. Але ці не забыліся вы пра нешта?

Кветкі ў жніўні

Не забывайцеся рэгулярна праполваць клумбы і кветнікі і паліваць расліны. Лепш за ўсё рэгулярна выдаляць адцвілыя кветкі, каб аблегчыць нагрузку на расліны.

У жніўні таксама варта абрэзаць лаванду і водныя расліны, якія паспелі моцна разрасціся.

Угнаенне:

Раздзяліце і перасадзіце квітучыя шматгадовыя расліны, каб яны паспелі ўкараніцца да зімы.

Што рабіць у агародзе ў жніўні?

Дрэвы і кусты — спіс працы на жнівень

Іншыя працы ў агародзе ў жніўні

У жніўні можна пасеяць даволі шмат гародніны і траў, якія дадуць ўраджай восенню. У гэты час таксама можна пасеяць некаторыя на вясну.

Высаджвайце і перасаджвайце клубніцы — лепш рабіць гэта раз у тры гады. Але не варта саджаць клубніцы там, дзе раслі памідоры.

Для маліны, якая пладаносіць раз у год, абрэжце парасткі, якія ўжо адпладаносілі.

Nashaniva.com