Сяргея Ціханоўскага пераводзяць на турэмны рэжым

Суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Жана Пушкіна сёння пастанавіла ўзмацніць рэжым і перавесці палітвязня Сяргея Ціханоўскага ў турму. Хутка ў яго пачнецца этап, піша «Вясна».

11.08.2022 / 17:33

На гэты момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 43 палітвязняў, якіх па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 28 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі на турэмны рэжым.

Турэмны рэжым — гэта камерныя ўмовы ўтрымання, дзе, у адрозненне ад калоніі, вязні ўвесь час сядзяць у чатырох сценах. У камерах людзі гадамі могуць сядзець у рэжыме 24/7 з аднымі і тымі ж людзьмі ў колькасці ад трох да дванаццаці чалавек.

Nashaniva.com