У Польшчы збіраюцца судзіць мясцовага дзівака, які пырснуў беларусу ў твар з пярцовага балончыка

Інцыдэнт адбыўся больш за год таму, у маі 2021-га. У Быдгашчы Войцех Альшанскі напаў на беларускага студэнта і пырснуў яму ў твар з пярцовага балончыка.

12.08.2022 / 13:53

Альшанскі — досыць вядомая асоба ў некаторых польскіх колах. Мужчыну абвінавачваюць у антысеміцкіх выступах, падчас якіх ён быў апрануты ў форму з сімваламі SS, а таксама ў нападзе на журналіста і дэпутата Сейма, паведамляюць «Моцныя навіны».

Альшанскі ў Польшчы вядомы ролікамі на YouTube, у якіх станоўча адгукаўся пра гвалт, антысемітызм і ксенафобію. Акрамя таго, паляк адмаўляў існаванне каранавіруса і запэўніваў, што хвароба кантралюецца амерыканскай арміяй.

Цяпер мужчыну пагражаюць 2 гады турмы.

Nashaniva.com