У Мінску пачаў працаваць фудкорт «ЛУЧшая улица»

Ён знаходзіцца на тэрыторыі сталічнага гадзіннікавага завода. «Тэставае адкрыццё» фудкорт адбылося сёння. Тут ужо ўсталяваныя фуд-тракі і стацыянарныя домікі з ежай, сцэна з экранам, кальянная зона і столікі для гасцей.

12.08.2022 / 23:05

Усяго на «ЛУЧшей улице» будуць працаваць больш за 20 фуд-тракаў — ад еўрапейскай да кубінскай кухняў, але пакуль адчынена ўсяго некалькі.

Час працы новага сталічнага фудкорта — з 12-й дня да 2-й ночы. Адрас — праспект Незалежнасці, д. 95, к. 2.

Nashaniva.com