Пятая частка падраздзяленняў УС РФ, прыцягнутая да вайны ва Украіне, разгромлена — Залужны

Пятая частка падраздзяленняў УС РФ, якія ўдзельнічалі ў вайне з Украінай, разгромлена. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валер Залужны, інфармуючы аб тэлефоннай размове са старшынёй абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі.

13.08.2022 / 22:51

Фота: Gleb Garanich / Pool / АР

 «Падчас сённяшняй тэлефоннай размовы ў чарговы раз зверылі ацэнкі страт рускіх у гэтай вайне. Мы адзначаем, што супернік нясе значныя страты, перш за ўсё ў жывой сіле», — адзначыў Залужны.

Цяпер актыўныя баявыя дзеянні ідуць на 1300 км фронта. Залужны зноў звярнуў увагу партнёраў на неабходнасць дапамогі з артылерыяй.

Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце 

Nashaniva.com