Мінабароны Эстоніі: Нам спатрэбяцца яшчэ HIMARS і беспілотнікі для стрымлівання Расіі

Эстоніі для стрымлівання Расіі спатрэбяцца яшчэ сістэмы HIMARS, контрбатарэйныя радары, беспілотнікі Reaper. Пра гэта паведаміў канцлер Міністэрства абароны Эстоніі Кусці Салм у інтэрв'ю WP.

14.08.2022 / 09:02

«HIMARS, Reaper, контрбатарэйныя радары: гэта тое, што нам больш за ўсё спатрэбіцца», — адзначыў чыноўнік.

WP піша, што члены НАТА, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, задаволеныя тым, што Штаты разам з ЕС прытрымліваюцца думкі, што Расія з'яўляецца экзістэнцыяльнай пагрозай для Захаду. Ваенная дапамога прымаецца з удзячнасцю, але лідары рэгіёна лічаць, што ў доўгатэрміновай перспектыве альянс павінен стаць больш агрэсіўным. Большасць настойвае на тым, што пашырэнне амерыканскай прысутнасці ў Еўропе неабходнае для таго, каб наганяць страх на Маскву.

Nashaniva.com