Пад Мазыром заўтра пачынаюцца вайсковыя вучэнні

Мазырская газета «Жыццё Палесся» паведамляе, што з 15 па 25 жніўня ў вёсцы Слабада Мазырскага раёна будуць праходзіць вучэнні вайсковай часці 81223, падчас якіх будуць выкарыстоўвацца «сродкі імітацыі дзейнасці праціўніка: дымавыя шашкі, халастыя патроны, выбуховыя пакеты».

14.08.2022 / 19:15

Фота ілюстрацыйнае

Мясцовых жыхароў просяць не наведваць месцы знаходжання вайскоўцаў.

Nashaniva.com