Ва Украіне працягнуць ваеннае становішча і мабілізацыю да 21 лістапада

Вярхоўная Рада працягнула дзеянне ваеннага становішча ва Украіне яшчэ на 90 дзён — да 21 лістапада 2022 года. У краіне таксама не спыняць правядзенне агульнай мабілізацыі на той жа перыяд.

15.08.2022 / 15:51

Фота: AP

Адпаведныя законапраекты накіраваў у Вярхоўную Раду 12 жніўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Як гаворыцца ў законапраектах, тэрмін дзеяння ваеннага становішча і мабілізацыі будзе падоўжаны на 90 сутак з 23 жніўня.

Апошнім разам ваеннае становішча ва Украіне было падоўжанае на 90 дзён 22 мая, а ўпершыню было ўведзенае 24 лютага — у дзень, калі Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Nashaniva.com