Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі

На ютубе з’явіўся ролік з працэсам стварэння прылады. Эксперымент пачынаўся як жарт, аднак калі змяю запусцілі ў «скафандр», яна хутка разабралася з новай абстаноўкай і нават стала хадзіць на ўбудаваных «лапах», піша TJ.

15.08.2022 / 18:13

Прылада ўяўляе сабой доўгі пластыкавы тубус, на ніжняй частцы якога замацаваныя сэнсары. Па баках усталяваныя механічныя маніпулятары, яны прымаюць інфармацыю з сэнсараў.

Змяя, дарэчы, ніяк не прымацоўваецца да «скафандра» і можа вылезці адтуль калі захоча. Але, падобна, з лапкамі ёй больш падабаецца. Адзіны мінус — хадзіць пакуль можна толькі наперад.

Nashaniva.com