Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства 401 іншаземцу, сярод іх 341 украінец

Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня падпісаў указ аб наданні беларускага грамадзянства чарговай групе іншаземцаў. Згодна з паведамленнем прэс-службы МУС Беларусі, беларускія пашпарты атрымае 401 чалавек.

16.08.2022 / 00:22

«Сярод іх 341 ураджэнец Украіны, а таксама выхадцы з краін СНД, Сірыі, Ірана, Афганістана, Турцыі і іншых дзяржаў», — паведамілі ў Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі МУС.

Са жніўня мінулага года грамадзянамі Беларусі сталі 5657 чалавек: 3030 з іх — паводле ўказаў Лукашэнкі, 2627 — рашэннямі органаў унутраных спраў.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, з пачатку расійска-ўкраінскай вайны ў Беларусь прыбылі 45 837 грамадзян Украіны.

Nashaniva.com