У Валожынскім раёне два з паловай месяцы шукаюць зніклага мужчыну

Дзмітрый Касцюкевіч сышоў з дома 4 чэрвеня і з таго часу пра яго нічога не вядома.

16.08.2022 / 09:39

Паведамляецца, што пры абвастрэнні панічнай атакі ён выйшаў з дома ў невядомым кірунку. Да цяперашняга часу месцазнаходжанне невядомае. У мужчыны могуць быць правалы ў памяці і дэзарыентацыя, ён можа не памятаць і не разумець, хто ён і дзе знаходзіцца. Можа мець патрэбу ў медыцынскай дапамозе!

Прыкметы: быў апрануты ў шэрую масцерку на замку, з чорнымі палосамі на рукавах, шэрыя штаны, шэрыя красоўкі.

На цяперашні момант можа быць не зусім падобны па апісанні, бо пошукі ідуць ужо больш за два месяцы. На левым плячы татуіроўка, пашкоджаная фаланга правага безыменнага пальца, з-за чаго няправільна расце пазногаць.

Апошні раз, па словах сведак, ён знаходзіўся ў раёне вёсак Серкулі, Дайнава, Камень Валожынскага раёна

Nashaniva.com