Спад эканомікі Беларусі паскараецца

ВУП Беларусі за сем месяцаў упаў на 5,2%. У бягучых цэнах валавы ўнутраны прадукт склаў 104,6 млрд рублёў, паведамляе Белстат. 

16.08.2022 / 16:40

Па выніках паўгоддзя, падзенне ВУП складала 4,8%, гэта значыць, што спад беларускай эканомікі паскараецца. Прычым па прагнозах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, мусіў быць рост на 2,9%.

Міжнародныя арганізацыі ацэньваюць меркаванае падзенне ВУП Беларусі па выніках года ў 6,4-6,5 працэнта.

Прамысловая вытворчасць за сем месяцаў скарацілася на 6,2%. Апрацоўчая прамысловасць скараціла аб’ёмы вытворчасці на 7,1%.

Nashaniva.com