Жыхарку Мазыра асудзілі за фота расійскіх верталётаў

У Гомельскім абласным судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік (Чымпаеш). Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

16.08.2022 / 16:57

Жанчыну затрымалі 22 сакавіка нібыта за перадачу фота з перасоўваннем вайсковай тэхнікі (верталётаў) у адзін з тэлеграм-каналаў. Да суда Ганна ўтрымлівалася ў следчым ізалятары №3 у Гомелі.

Сёння быў вынесены прысуд: прызнаць Пышнік вінаватай і прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін у тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ганна мае непаўналетнюю дачку.

Nashaniva.com