Вальфовіч сустракаўся з Патрушавым у Маскве

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч сёння быў у Маскве, дзе правёў перамовы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, паведамляе БЕЛТА.

16.08.2022 / 22:35

Паводле той інфармацыі, якую падала прэс-служба расійскага Савета бяспекі, былі «абмеркаваныя ключавыя пытанні забеспячэння бяспекі ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі НАТА і развязанай краінамі Захаду гібрыднай вайны супраць Расіі і Беларусі».

Асаблівая ўвага была нададзена «узаемадзеянню ў сферы інфармацыйнай бяспекі як па лініі саветаў бяспекі, так і ў міжведамасным фармаце, а таксама падрыхтоўцы праекта Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Не прамінулі, натуральна, і Украіну, выказаўшы занепакоенасць «нарастаючай верагоднасцю масавага трапляння перадаванай Захадам Кіеву зброі да злачынных, экстрэмісцкіх і тэрарыстычных структур, якія дзейнічаюць у розных дзяржавах».

Nashaniva.com