Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola

Расія перажыве адсутнасць амерыканскай газіроўкі Coca-Cola, ёй неабходна, каб яе нацыянальныя інтарэсы паважалі, заявіў пасол Расіі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў.

17.08.2022 / 22:32

«Па вялікім рахунку, нам трэба няшмат ад ЗША. Нам трэба прызнанне нашых нацыянальных інтарэсаў, павага і гатоўнасць весці з намі дыялог на раўнапраўнай узаемапаважлівай аснове. Бегаць мы ні за кім не будзем. Пражывём, вядома, без Coca-Cola, у нас напоі значна смачнейшыя», — сказаў ён.

Кампанія Coca-Cola, якая пастаўляла ў Расію аднайменную газіроўку, а таксама напоі іншых брэндаў, вырашыла сысці з яе рынку ў чэрвені. У пачатку сакавіка яна прыпыніла працу ў Расеі.

Рэстараны фастфуду і іншыя ўстановы грамадскага харчавання, у меню якіх былі прадстаўлены гэтыя напоі, пачалі замяняць іх аналагамі.

Nashaniva.com