Куды знік Макей? Выглядае, адпачываў не на самым прэстыжным курорце

Апошняя згадка пра Макея на сайце Міністэрства замежных спраў датуецца 29 ліпеня. Амаль месяц цішыня — рэдкасць для чыноўніка такога рангу. Куды ён падзеўся? Выглядае, што праводзіў адпачынак з сям'ёй у месцы, далёкім ад мэйнстрымных кірункаў.

19.08.2022 / 11:30

Фота: старонка ў інстаграме Веры Макей-Паляковай

Калегі Макея сказалі нам, што ён быў у планавым адпачынку. Але дзе?

Адказ можна знайсці ў інстаграме, на старонцы жонкі Макея. Вера Палякова посціла фота са свайго адпачынку з геатэгам Більгяха. Гэта курортны гарадок на Апшэронскім паўвостраве на Каспійскім моры ў Азербайджане. Далёка не самы прэстыжны курорт. Але што рабіць, калі Еўропа для Макея цяпер зачыненая?

Хоць еўрапейцы і лічаць Уладзіміра Макея датычным да арганізацыі каналаў незаконнай міграцыі ў ЕС і падаўлення грамадства, Макей не з'яўляецца падсанкцыйнай асобай — міністру замежных спраў калідор пакідаюць адчыненым для вядзення дыялогу. Але паехаць на адпачынак на добры курорт сям'я Макея не можа — лукашэнкаўцам цяпер гэта забараняе сістэма. Для адпачынку ім рэкамендуюць цяпер толькі «сяброўскія краіны», Азербайджан сярод іх. 

Nashaniva.com