Гарачае жніво: машына раённага вертыкальшчыка згарэла проста ў полі

Тэлеграм-канал лагойскай раёнкі паведамляе, што ўчора ў полі каля аграгарадка Гасцілавічы загарэўся службовы аўтамабіль «Джылі» старшыні Лагойскага райвыканкама.

19.08.2022 / 19:04

Фота ілюстрацыйнае

Пажар быў моцны, ад машыны занялася збажына каля яе. Як паведамляецца, «адзін з камбайнёраў паспеў прыбраць збожжа вакол, каб не дапусціць узгарання ўсяго поля».

У выніку пацярпелых няма і аўтамабіль, як паведамляецца, патушылі хутка. Але аднаўленню ён не падлягае.

Nashaniva.com