Мінінфарм заблакаваў люстэрка Reform.by

Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла дамен reform.news у спіс абмежаванага доступу. Цяпер карыстальнікі з Беларусі не могуць зайсці на сайт, піша выданне.

20.08.2022 / 11:56

Рэдакцыя Reform.by выкарыстоўвала дамен reform.news як люстэрка асноўнага сайта. Сам дамен reform.by быў заблакаваны Мінінфармам яшчэ 25 жніўня 2021 года. Прычынай блакіроўкі было размяшчэнне гіперспасылак на «экстрэмісцкія рэсурсы».

Спроба выдаліць такія спасылкі да разблакіроўкі сайта не прывяла. Больш за тое, беларускія чыноўнікі дабіліся выключэння Reform.by з навіннага агрэгатара «Яндэкс.Навіны». Дамен reform.news быў заблакаваны Раскамнаглядам для карыстальнікаў з Расіі.

Nashaniva.com