Ноччу ў Мінску незапланавана прызямліўся самалёт Турэцкіх авіяліній

Уначы на 20 жніўня самалёт Turkish Airlines, які выконваў рэйс TK7968 з Анкары ў Маскву, падаў сігнал пра тэхнічныя праблемы. У 1:38 борт здзейсніў незапланаваную пасадку ў аэрапорце Мінска, піша «Еўрарадыё».

20.08.2022 / 15:09

Адзін з пасажыраў звязаўся са сваяком і расказаў, што на борце адбылося ўзгаранне, таму яны селі ў Мінску. Таксама ён кажа, што падменнага борта не будзе, і пасажыры самі павінныя набыць квіткі ў пункт прызначэння.

Па стане на 12:00 пасажыры рэйса знаходзіліся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Падобная сітуацыя з турэцкім самалётам ужо здаралася 28 мая, заўважае авіяцыйны канал «ОтВинта». Тады борт Turkish Airlines пайшоў на Вільню праз тэхнічную няспраўнасць пасля некалькіх колаў у паветранай прасторы Беларусі.

Nashaniva.com