Самалёт Turkish Airlines аварыйна сеў у Мінску. Падчас палёту вываліліся кіслародныя маскі і самалёт стаў зніжацца

Учорашні рэйс TK7698 Turkish Airlines па маршруце Анкара-Масква экстрана сеў у Мінску. Пасажыры паведамляюць, што падчас палёту вываліліся маскі і самалёт пайшоў на зніжэнне, піша reform.by.

20.08.2022 / 17:21

Афіцыйныя прычыны экстранай пасадкі ў аэрапорце Мінска авіякампанія не агучыла.

Сваякі пасажыраў сцвярджаюць, што іх пакінулі без гатэля, ежы і вады з 2 да 6 гадзін, потым сказалі, што неабходна за свой кошт купіць дарагі білет, а выдаткі будуць кампенсаваныя пазней.

Па даных сэрвісу FlightRadar24, самалёт да гэтага часу знаходзіцца ў Мінску.

Nashaniva.com