СМІ: На паркоўцы, дзе стаяла машына Дугіна, не працавалі камеры назірання

На паркоўцы побач з месцам правядзення фестывалю ў Падмаскоўі, на якім перад гібеллю была Дар'я Дугіна, апошнія два тыдні не працавалі камеры відэаназірання. Пра гэта паведаміла крыніца «РЕН-ТВ».

21.08.2022 / 16:09

Па адной з версій, дачку Дугіна ўзарвалі, заклаўшы выбуховае прыстасаванне пад дно машыны.

Мяркуецца, што цэллю замаху быў сам Аляксандр Дугін. Ён з дачкой былі запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей на фестываль «Традыцыя» ў падмаскоўнай сядзібе Захарава, дзе ідэолаг «рускага свету» выступіў з лекцыяй.

Мяркуецца, што менавіта там, на паркоўцы каля сядзібы, у аўтамабіль і было закладзенае выбуховае прыстасаванне. Але сам Дугін паехаў іншай машынай.

Чытайце таксама:

Захад, Украіна, Крэмль, Лукашэнка? Хто можа стаяць за забойствам Дар'і Дугінай?

Nashaniva.com