Сігнал радыяцыйнай небяспекі — звон у набат. Ва Украіне ўвялі новыя сігналы трывогі ў сувязі з рознымі відамі пагроз

Новыя сігналы, якія папярэджваюць пра хімічную, радыяцыйную небяспеку і пра эвакуацыю з горада, увялі ва Украіне, паведамляе Рада нацыянальнай бяспекі і абароны.

21.08.2022 / 16:27

Фота: АР

«Сігнал хімічнай небяспекі — гук царкоўных званоў.

Сігнал радыяцыйнай небяспекі — звон у набат.

Сігнал эвакуацыі з горада гучыць як гудок цягніка», — удакладняецца ў паведамленні ведамства.

З 22 па 26 жніўня ўсім супрацоўнікам урадавага квартала Кіева рэкамендуюць працаваць з дому.

У сувязі з Днём незалежнасці і Днём дзяржаўнага сцяга Украіна чакае на наступным тыдні новыя жорсткія атакі расіян.

Nashaniva.com