У Свіслачы прайшоў «каравай-фэст» «Бацькава булка»

Назва мерапрыемству дадзеная ў гонар Лукашэнкі. 

21.08.2022 / 19:43

 

«Афіцыйная частка пачалася з пытання: «Чаму свята называецца «Бацькава булка?». А вось і адказ: У мінулым годзе з візітам на Свіслаччыне пабываў Аляксандр Лукашэнка. Тады ён наведаў свіслацкую хлебапякарню, пачаставаўся мучнымі вырабамі і пахваліў іх, сказаўшы, што гэта вельмі смачны хлеб. І пайшло — бацькава булка!» — паведамляе свіслацкая раёнка.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел нямала чыноўнікаў сярэдняга звяна. 

Са сцэны гучала многа песень і музыкі, выступіў гурт «Дразды». Як паведамляецца, спецыяльна на каравай-фэст выканаўцы склалі песню «Матчына ласка, бацькава булка — водар айчыны».

Nashaniva.com