На таргах у Мінску курс даляра перавысіў курс еўра

На таргах у Мінску 22 жніўня даляр вырас на 0,78 капейкі да 2,5537 беларускага, а еўра патаннеў на 0.84 капейкі да 2,5523 беларускага.

22.08.2022 / 11:04

Таксама гэта чарговы мінімум для еўра за два гады і пяць месяцаў (з 9 сакавіка 2020 года).

Тым часам на міжнародным рынку Форэкс курс еўра апусціўся на 0, 38%, да $0,9995 па стане на 11:03, сведчаць даныя таргоў. У папярэдні раз еўра каштаваў танней за даляр на Форэксе 14 ліпеня.

Расійскі рубель сёння знізіўся на 1.98 капейкі да 4,2662 беларускага за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца.

Nashaniva.com