Ігара Ледніка будуць судзіць за артыкул у часопісе

Накіраваная ў суд справа палітзняволенага Ігара Ледніка, якога абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку за артыкул.

23.08.2022 / 15:54

Генпракуратура сцвярджае, што «Л. з чэрвеня па снежань 2020 года прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ».

Аўтарам згаданага артыкула з'яўляецца Ігар Леднік.

У артыкуле, як лічаць у ведамстве, былі «ілжывыя, зневажальныя і ганебныя для гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы звесткі, злучаныя з яго абвінавачаннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва», паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

Nashaniva.com